Яшка — хлопец з характарам

Рудага невялікага сабачку прывезлі і здалі ва «ўсыпалку» на Гурскага. Паведамілі толькі, што памёр гаспадар і хутка з'ехалі. Валанцёры ўзялі Яшу пад сваю апеку, але ператрымку адразу знайсці не здолелі.

Яша «прастаяў» у клетцы каля 5 месяцаў! Схуднеў да знясілення і трапіў у групу прэтэндэнтаў на эўтаназію... Страх, адчай, змірэнне — хто ведае, што адчувае сабака ў апошнія дні, часы перад смерцю?
Але Яшку пашанцавала — ён атрымаў шанец на жыццё.

Цяпер ён на платнай ператрымцы, набраў вагу, жыве ў вальеры і вельмі спадзяецца, што яго заўважыць чалавек, які стане сапраўдным сябрам.

Яшы зараз каля 8 гадоў, ён прышчэплены і апрацаваны ад паразітаў.
Хлопец з характарам, шукаем для яго дом без іншых жывёл. У ежы непераборлівы.

+375 (29) 628-08-46 Іна.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: