Ёшкін кот, які зваліўся з неба

Двое мужчынаў у гаражы рамантавалі стары аўтамабіль. Выйшлі папаліць, як раптам на аднаго з іх нешта звалілася зверху і ўчапілася кіпцюрамі за вопратку. Ледзь адчапілі ад швэдару чорнае малое кацяня, і адзін з мужчынаў здзіўлена выдыхнуў: «Ёшкін жа кот!» Абодва зарагаталі і падзяліліся з малым ежай.

Потым кацяня паехала на ператрымку да аднаго з іх: яго жонка з'яўляецца валанцёркай і мае досвед у такіх справах.

Маленькі смешны свавольнік і непаседа Ёшкін кот (мянушка так і засталася, бо вельмі яму пасуе) прапануе лапу і сэрца таму, хто будзе з ім гуляць, смачна карміць, берагчы і клапаціцца.


Малечы каля 4-х месяцаў, здаровы, апрацаваны ад паразітаў, да латка і кіпцяточкі прывучаны.
Вельмі актыўны і гуллівы, ласкавы муркоцік на руках. Ён увесь час спявае сабе пад нос свае няхітрыя песенькі, нават калі есць.

З любімых цацак, як водзіцца, мышкі любых відаў і памераў і мячыкі.


Пішыце, тэлефануйце, прыязджайце знаёміцца. Ёшкін кот чакае!  Тэл. +375 (29) 196-57-23 Таццяна (ёсць Вайбер).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: