Кадэт — немалады, але верны ахоўнік

На адным з прадпрыемстваў Мінска ўжо некалькі гадоў на ланцугу жыве сабака. Прыходзілі і звальняліся людзі, мяняліся правілы, а ён нязменна на трохметровым ланцугу служыць верай і праўдай. Такіх, як Кадэт, шмат, ён мае звычайную сабачую знешнасць. Ён нічым не звяртае да сябе ўвагі, акрамя гучнага голасу.
Кадэту 7-8 гадоў.

Актыўны, здаровы, выдатны ахоўнік. Вельмі любіць зносіны са знаёмымі людзьмі. У ежы зусім непераборлівы.
На жаль, праз гады на ланцугу Кадэт, хутчэй за ўсё, не падыдзе для кватэрнага жыцця. Мы вельмі хочам знайсці яму прыватны дом з вальерам і магчымасцю пабегаць.


Калі Кадэт вам спадабаўся і вы гатовыя знайсці шлях да сэрца немаладога ахоўніка, тэлефануйце:

+375 (29) 328-37-13 Алена.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: