Кай — харызматычны і тэмпераментны ахоўнік

Кай трапіў у адлоў у адным з райцэнтраў Беларусі. Невядома, ці нарадзіўся ён на вуліцы, ці быў калісьці любімым хатнім гадаванцам. Але ў любым выпадку паездка ў машыне адлова запусціла лічыльнік яго апошніх дзён у паскораным рэжыме. На шчасце, маладога прыгажуна вызвалілі валанцёры.

Калі вам падабаюцца імпэтныя, тэмпераментныя сабакі з «пярчынкай», то Кай — ваш варыянт!
Кай — харызматычны і ласкавы, яго скураны нос за кіламетр адчуе смакоцце ў кішэні гаспадара.

Па характары дамінант, таму яму патрэбны дом без іншых сабак.
А яшчэ Кай выдатны ахоўнік, з ім вы дакладна будзеце ў бяспецы.


Кай здаровы, узрост 3 гады, рост 50 см. Шукаем для яго моцнага ўпэўненага ў сабе чалавека.

Аддаецца строга па дамове
Знаходзіцца ў Бабруйску, дастаўка па дамоўленасці.

+375(29) 627-62-69 Ірына

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: