Каюр — самы пяшчотны і далікатны! (Знайшоў дом!)

Гісторыя Каюра літаральна паўтарае сотні падобных. Прыкладна з год таму худы і галодны шчанюк апынуўся на ажыўленай трасе паміж Мінскам і Валожынам.

На яго шчасце ён не трапіў пад колы фуры. Вадзіцель легкавіка, што ехаў перад ёй, паспеў націснуць на тормаз, а яго жонка забрала напужанага малога ў салон. Але, на жаль, выратавальнікі не змаглі пакінуць шчаня сабе, з-за алергіі ў сына. Так маленькі Каюр трапіў да валанцёраў.


Каюр добры і акуратны сабака, якому паўтара года. Не адыходзіць ад людзей ні на хвілінку: тыкаецца носам, тактоўна дакранаецца лапай і ўвесь час зазірае ў вочы, імкнучыся перадаць чалавеку, як ён гараваў і як спадзяецца, што яго чакае вясёлы шпацыр, прысмакі і, можа быць, самае велізарнае шчасце — шлях дадому!
  

Зусім невялікі, рухомы сябар у шэрым дымаватым кажушку зачароўвае сваімі ўважлівымі вочкамі і паслухмянымі паводзінамі.

Сабака прышчэплены, апрацаваны ад усіх паразітаў, кастрыраваны, мае ветпашпарт, у ежы не пераборлівы.

Аптымальныя ўмовы: добрым і адказным людзям, у кватэру ці прыватную хату з годнымі ўмовамі размяшчэння.

Тэлефануйце, ён вельмі чакае!  
+375-29-326-76-27 Настасся  
+375-29-694-14-93 Ирына

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: