Каляныч — шыкоўны кот, якому патрэбна сям'я

У адной з вёсак ля Жодзіна ціха і непрыкметна жылі старая жанчына ды кот. Часам на выхадныя ды святы да іх прыязджалі нешматлікія сваякі. Цішыня, спакой, свежае паветра, утульная хата — што яшчэ трэба кату ды старому чалавеку?


Але ўсе скончылася ,калі бабуля памерла. Сваякі хату прадалі, а кот застаўся сам на сам з наваколлем. Пасля пакут, падарожжаў, голаду і холаду ён трапіў да валанцёраў.

Каляныч ... Ну шыкоўны жа!
Натуральны Кот-Бегемот з «Майстра і Маргарыты».
Пра Каляна можна казаць шмат і доўга. Ён ідэальны! Гэта настолькі замуркацельны кот, што ад яго немагчыма адарвацца.
Гладзіш, шкадуеш. А ён муркае.


А як ён з дзецьмі! Такое пачуццё, што кот ловіць кайф ад таго, што яго носяць, падымаюць, апускаюць і зноў падымаюць. А важыць ён, ці ведаеце, не мала!
Няўжо ён не варты дома?
Калянычу 5 гадоў.
Спакладаны, апрацаваны ад паразітаў.


Тэлефануйце, магчымы вы менавіта той чалавек, разам з якім Каляныч знойдзе сям'ю: +375 (33) 319-75-91 Наталля.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: