Каму ахапак шчанячага шчасця?

Шчанюкоў знайшлі каля адной з вёсак пад Чэрвенем, у кустах ля дарогі. Малыя сядзелі ў старой шыне ад грузавіка. Вельмі худыя, блахастыя, яны адразу палезлі ў цёплыя рукі валанцёраў.

Добрыя людзі іх забралі на ператрымку, памылі, апрацавалі ад паразітаў. Цяпер маляты шукаюць самых лепшых гаспадароў.


Чароўныя шчанюкі Барні, Балу, Кнопа і Лола шукаюць дом!
Ваўняным мядзведзікам цяпер каля 2 месяцаў, вырастуць малыя ў файных сабак сярэдняга памеру.

Да шчанюкоў прыкладаецца: смешнае топ-топ-топ за вамі па пакоі, звонкія галасавыя абвесткі пра ўсё, што адбываецца навокал, паходы на пялёнку з важным выглядам, грозныя кусь вашых рук, ног і тапкаў, салодкае сапенне у вас на каленях і ўсе іншыя шчанячыя радасці жыцця.

+375 (29) 683-59-15 Анастасія

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: