Карамелька — акіян пазітыву і радасці

Пару гадоў таму Карамелька проста выйшла з лесу ля адной з вёсак Міншчыны і пайшла да людзей. Тады валанцёры яе стэрылізавалі і знайшлі дом і сям'ю ў Бараўлянах. Але шчасце было нядоўгім — муж з жонкай разышліся, а Карамелька зноў стала нікаму не патрэбная...


Мядовая прыгажуня Карамелька спачатку можа збянтэжыць кагосьці сваімі памерамі (рост да сярэдзіны сцягна), але сама яна сябе вялікай зусім не адчувае.

Яна хоча на ручкі, ёй хочацца ласкі і ўвагі. 


У кватэры паводзіць сябе акуратна, не шуміць, да котак ставіцца прыязна і беражліва. Выглядае вельмі сур'ёзнай дамай, але ў душы яна шчанюк-падлетак, які нясе акіян любові і радасці.

А любові і радасці замнога не бывае: Карамелька стане вашым персанальным генератарам пазітыву 365 дзён у годзе!


Карамелька здаровая, стэрылізавана, ёй каля 4 гадоў.


Аддаецца ў дар дарослым адказным людзям па дамове з ненадакучлівым адсочваннем далейшага лёсу. Утрыманне выключна хатняе — кватэра ці дом (з пражываннем у доме).

+375 (44) 531-80-87 Таццяна.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: