Кася — утульная котка для зімовых вечароў

Восенню ў адным з дачных таварыстваў з'явілася маладая котка. Яна цягнулася да людзей, дазваляла сябе гладзіць, ахвотна брала ежу. Відаць, нехта завяршыў дачны сезон, але «цацка на лета» засталася на вуліцы, месца ў кватэры ёй не знайшлося.


Адна з дачніц прытуліла котку, але неўзабаве да яе пераехала дачка з дзіцём, у якога выявілася сур'ёзная алергія. І котцы давялося шукаць новы дом. Зараз яна знаходзіцца на ператрымцы.


Маладая ласкавая котка Кася шукае добрыя рукі і пастаянны дом.

Ёй каля палутара гадоў, стэрылізавана, выдатна ведае латок. У ежы непераборлівая, але больш любіць натуралку.


Спакойна ставіцца да дзяцей і іншых катоў. 


Кася — прынясе ў ваш дом цяпло і ўтульнасць, сагрэе доўгімі зімовымі вечарамі, будзе мурлыкаць на вушка казкі, падорыць радасць і замілаванне. Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (29) 363-08-12 Марыя.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: