Кенга і Руды — шукаюць адзін дом на дваіх

Гэтая пара раптоўна аказалася нікому не патрэбнай. Памерла іх гаспадыня, жанчына-валанцёр з Жодзіна, і даглядаць коцікаў стала няма каму. Зараз яны на ператрымцы у адной з сябровак памерлай. І вельмі чакаюць сваю сям'ю.

Гэта вельмі кранальная пара, яны сапраўдныя неразлучнікі. Прыклад вернага сяброўства і любові, клопату і пяшчоты.


Кенгу каля 8 гадоў, Рудаму — 2 гады. Яны насамрэч не могуць адзін без аднаго. Коцікі спакладаныя, ахайныя, паводзяць сябе прыстойна, любяць ласку і клопат.


Умеюць любіць і сябраваць. Кенга і Руды не застануцца ў даўгу: свайго чалавека палюбяць, абмуркаюць і заўсёды будуць чакаць.


Знаходзяцца ў Жодзіна. Абмяркоўваюцца любыя гарады і варыянты! Галоўнае: ім патрэбны адзін дом на дваіх. І ў іх зусім мала часу...

Тэлефануйце: +375 (44) 718-11-27 (+ вайбер) Марына.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: