Кіра — добрая сяброўка і ахоўніца дома

Паводле жыцця гэтай малой можна пісаць кінасцэнар. Стыхійнік на 86 катоў, потым чаканне смерці ва «ўсыпалцы». Тэрміновая аперацыя па выратаванні жыцця. Чарада ператрымак. Кожны раз трапляючы ў пераноску Кіра была гатовая да новай здрады. І смутак у вачах рос.

Кіра не кацянё. Яна пражыла некалькі каціных жыццяў, але не страціла сваёй непасрэднасці, праніклівага розуму і дзіцячай шчырасці ў гульнях.


Кіра будзе выдатным сябрам чалавеку, які паважае межы. Яна ненадакучлівая і не патрабуе шмат увагі да сваёй персоны.


Затое для вас яна стане вартаўніком і ахоўніцай дома. Яна будзе сочыць за тым, каб у хаце ўсё было ў парадку, а вы займаліся цікавымі справамі.


Кірачка ў свае пяць з хвосцікам гадоў гуляе, як кацяня. Мышкі, мячыкі, напады на кіпцяточку, вуды, махалкі - калі ласка, усё гэта ў неабмежаванай колькасці і ў любы час. Праз гульні вы будзеце пражываць разам самыя радасныя хвіліны.


Лепш за ўсё падыйдзе дзяўчынам /жанчынам, якім патрэбна котка-сябар, котка-асоба.
Без маленькіх дзетак і без самавыгула.
Есць сухі корм і натуралку (не з гаспадарскага стала), паважае грэчаскія ёгурты.


Кіра гатовая да знаёмства і чакае ад вас званка ці паведамленне:

+ 375 (29) 236-10-96 Марыя
+ 375 (25) 635-06-40 Элеанора
+ 375 (29) 133-94-99 Тома

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: