Конрад — вялікае дзіця, якое хоча быць патрэбным

Малога шчанюка знайшлі ля смеццевага кантэйнера калі ён ўжо ледзь дыхаў і не меў сіл нават падаць голас. Жанчына звярнула ўвагу на пакет, які падазрона варушыўся. Развязала яго і ўбачыла малога худога сабачаня. Як заўсёды, асоба «добрага» чалавека, які выкінуў шчаня на сметніцу, засталася невядомай.

Звонку Конрад выглядае ўпэўненым хлопцам — станісты (дзесьці сярод яго продкаў «прабег» даберман або ягдтэрьер), мускулісты. Ён проста ўвасабленне здароўя і энергіі!


Але ўнутры яго — дзіця, пазбаўленае дзяцінства і любові, якое выкінулі на сметніцу як непатрэбную цацку.
Што трэба Конраду? Клопат, гульні і ласка, як любому дзіцяці. Вы здзівіцеся яго ўдзячнай ўсмешцы ў адказ на самую нязначную праяву ўвагі.


Яго шчасце такое простае — усяго толькі адчуць сябе патрэбным. Калі вы энергічны, то Конрад з задавальненнем стане вашым «дарослым шчанюком» і напоўніць вашае жыццё бясконцым пазітывам.
Здаровы, прышчэплены, апрацаваны ад паразітаў, спакладаны, каля 2 гадоў, у карку каля 50 см.


Спадабаўся Конрад? Тэлефануйце! +375 (29) 683-59-15 Анастасія.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: