Кранальная гісторыя пра тое, як сабака выратаваў сваю сям'ю. Цяпер мы шукаем ім дом

Гэтая неверагодная гісторыя адбылася нядаўна ў Мінску. Суботняй раніцай мінчанка выйшла з дому і ўбачыла прыгожага сабаку, які вельмі ўважліва сачыў за ўваходам у пад'езд.
Добрая жанчына падумала, што ён згубіўся ў вялікім горадзе, і вырашыла яго пакарміць і звадзіць да ветэрынара.


Калі сабака паеў, і яны выйшлі з дому зноў, ён вывернуўся з аброжку і патрухаў наперад.
Жанчына паспрабавала яго дагнаць, але сабака не даваўся — бег літаральна ў пары крокаў і азіраўся, нібыта клікаў за сабой.

Праз пару хвілін ён дабег да кустоў ля дарогі і спыніўся, працягваючы ўважліва глядзець у вочы чалавека, потым нахіліў галаву: маўляў, паглядзі сама!
Маці Тася

Маці Тася

Унізе, наўпрост на халоднай зямлі (а гэта было ў рэдкія маразы) у кустах ляжалі тры нованароджаныя шчанюкі з мамай.

Сабака спакойна глядзеў у вочы, нібы казаў: «Пакармі іх, інакш усё, загінуць. Ты ж пакарміла мяне. Выратуй іх!»
Пазней стала вядома, што шчанюкі толькі-толькі нарадзіліся, ім было максімум 2 дні. Цяпер яны ўсе ў бяспецы, і мы шукаем маленькім камячкам і іх маці Тасі дом.
З бацькам Бадзі

З бацькам Бадзі

Дзве дзяўчынкі, адзін хлопчык. Усім крыху больш за месяц. Здаровыя. Гуллівыя. Вырастуць сярэднімі сабачкамі, мяркуючы па маці і таце, — да 14–18 кілаграмаў.

Жвавыя, вясёлыя. Самы час выхаваць Сябра і даць гэтай гісторыі шчаслівае завяршэнне.
А як жа галоўны герой, спытаеце вы? Кемлівы Бадзі ўжо знайшоў свой дом. У гэтай гісторыі добры пачатак ужо ёсць...

+375 (29) 647-69-16 Наталля
+375 (29) 617-00-62 Ірына.
Шчанюкі з маці

Шчанюкі з маці

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: