Лакі ніколі вас не ўбачыць, але будзе любіць усім сэрцам

Калі валанцёры ўпершыню яго ўбачылі... Змардаваны, пераламаны, знясілены, сляпы сабака з Лельчыц, ён туліўся да рук як кацяня. Нават дарослыя барадатыя мужыкі не маглі стрымаць слёз, гледзячы на яго. Ці людзі тыя, хто зрабіў усё гэта з малым, даверлівым шчанюком?

Але добрыя людзі зрабілі цуд. Паўгода барацьбы і мы ўжо амаль шарпей. Засталося самае важнае і галоўнае — знайсці для Лакі чалавека / гаспадара / сябра, які ў жыцці не здрадзіць


Ён не ўбачыць свайго чалавека, не дасць слепата ... але будзе любіць усім сэрцам. Ён адчувае і бачыць сэрцам.


Лакі каля 3 гадоў, прышчэплены, спакладаны, ад паразітаў апрацаваны, есць сухі корм, ведае выгул.
З мінусаў па здароўю — слепата, з мінусаў па паводзінах — аматар схапіць "смачнага" на вуліцы.


Калі Лакі ўжо прабраўся ў ваша сэрца і вы ўжо бачыце яго месца на сваёй канапе, тэлефануйце і пішыце. Толькі, калі ласка, спачатку разважце ўсё добра — ён усё-ткі сляпы, а гэта крыху больш клопату па адаптацыі, яму спатрэбіцца больш увагі. Лакі зведаў пакутаў на некалькі жыццяў наперад, яму патрэбны чалавек-скала, які нават у страшным сне не прадставіць, што зможа яму здрадзіць.


+375 (44) 751-13-51 Варвара.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: