Лея — прынцэса-гарэза

Лею гаспадар кінуў — подла і трусліва, проста прывязаў да дрэва ў адным з паркаў Мінска, сказаў чакаць і сышоў. Яна і чакала. Пакуль былі сілы — сядзела, потым ляжала, наколькі дазваляла вяроўка. Лею знайшла дзяўчына, якая гуляла са сваім сабакам. Яна і паведаміла валанцёрам.

Лея прыгожая, ласкавая, вясёлая, актыўная дзяўчынка, якая цягнецца да добрых людзей.


Добра ладзіць з катамі, іншымі сабакамі. Яна будзе вам добрым сябрам, кампаньёнам і саюзнікам ва ўсіх вясёлых прыгодах.


Малой каля 3,5 гадоў, у карку 50 см, здаровая, прышчэпленая, апрацавана ад паразітаў, стэрылізавана.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (29) 683-59-15 Анастасія.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: