Лео — маленькі леапард. Толькі ласкавы і кампанейскі (Знайшоў дом!)

Валанцёрка вярталася дадому, калі ёй пад ногі выскачыла шэрая цень. Малое кацянё з усяе моцы ўчапілася кіпцюрыкамі ў боты. Толькі пасля таго, як яго ўзялі ў далоні ды паабяцалі не пакідаць на вуліцы, схаваў кіпці і слаба замурлыкаў.

Лео — сапраўдны маленькі леапард, толькі неверагодна ласкавы. Маленькі моднік і прыгажун: паглядзіце, якая ў яго цудоўная шубка, уся ў яркіх плямках і палосках. Кацянё мае кампанейскі характар, сябруе з сабакамі.


Гуллівы як усе кацяняты — ён жа яшчэ зусім малы, каля чатырох месяцаў.


Цягнецца да людзей, просіцца на ручкі і хоча дадому.

Вельмі хочацца знайсці яму добрую сям'ю, дзе будуць пра яго клапаціцца і смачна карміць. Тэлефануйце, пішыце, Лео чакае! +375295983705 Таццяна.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: