Лілі — вушастае шчасце з залатым характарам

Лілі — сястрычка Балі, гісторыю якой мы распавядалі. Дзяўчынкі разам перажывалі нягоды, ратаваліся ад сетак адлоўшчыкаў. Разам трапілі на ператрымку, дзе спяць на канапе, гуляюцца з іншымі сабакамі і ўжо забыліся на ўсе папярэднія беды.


Лілі — кампактны малады звышабаяльны сабачка з залатым характарам. Ці могуць пакінуць кагосьці абыякавым яе цудоўныя вухі-лапухі! У Лілі гладкая шэрстка, рост 35-40 см у карку.
Яна зграбная, лёгкая і мініяцюрная.


Лілі добрая, ласкавая і спакойная, арыентавана на чалавека і падладзіцца пад любы жыццёвы рытм. Самае галоўнае для яе — каб побач быў добры гаспадар.


Аддаецца ў дар і толькі тым, хто яе будзе сапраўды любіць. У кватэру ці ў прыватную хату, з пражываннем у доме.

Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца!

+375 (44) 719-49-90 Ганна
+375 (29) 680-05-90 Таццяна

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: