Лісі вартая добрай сям'і!

Сям'я Лісі засталася без дома, калі прыватны сектар, у якім яны жылі, пайшоў пад знос. З'ехалі людзі, пачалася зачыстка. Машына з Гурскага ездзіла па апусцелых вуліцах, тых, хто трапляўся – забівалі...

Лісі, яе сястрычак і маму выратавалі. І цяпер мы шукаем для Лісі сям'ю. Малой 6 месяцаў, яна тонкая і мініяцюрная — не вышэй калена.


Лісі прывучаная да выгулу, вельмі таварыская, выдатна будзе адчуваць сябе ў сям'і з дзецьмі. І ўвогуле добра ладзіць з усімі коцікамі і сабачкамі.

Разумная, хутка ўсяму вучыцца.

Тэлефануйце: +375 (29) 219-88-84, +375 (29) 191-65-32 Юлія.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: