Лісічку выратавалі ад усыплення, засталося знайсці для яе дом

Лісічка трапіла ў адлоў ля Бабруйска. Ёсць падставы меркаваць, што раней яна была класічным хатнім сабакам. Час, праведзены ў палоне адлоўшчыкаў, не надта паўплываў на Лісічку — яна засталася добрай і прывабнай.

Лісічцы каля 2 гадоў. Яна вельмі разумная, выдатная ахоўніца і ў той жа час ласкавая і сарамлівая дзяўчынка.
Вы не пашкадуеце, калі возьміце яе — бо атрымаеце істоту, якая будзе любіць вас усім сэрцам і абараняць ад любых нягодаў.


Выратаваць ад усыплення — гэта палова справы, сапраўдны поспех — знайсці для жывёлы добрага гаспадара. І вы можаце дапамагчы ў гэтым!

Аддаецца толькі па дамове.

Лісічка знаходзіцца ў Бабруйску, дастаўка — па дамоўленасці.

+375 (29) 627-62-69 Ірына.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: