Ліза — сямейны тэрапеўт і лепшы сябра

Калісьці ў Лізы было ўсё — утульны куточак, смачная ежа, любімы чалавек з ласкавымі, цёплымі далонямі. Але аднойчы ўсё змянілася...

Яе любімая гаспадыня, вядомая валанцёрка і выратавальніца велізарнай колькасці катоў, памерла паўгода таму. 

Ліза і каты засталіся адны. Хтосьці павандраваў па руках і худа-бедна знайшоў дом. А Лізе давялося прайсці праз Гурскага, пабываць на некалькіх ператрымках.

Сабака Ліза шукае сям'ю і гаспадара для сумеснага пражывання і штодзённай радасці і шчасця. Ліза — самы выдатны, дасканалы і карысны з усіх здабыткаў, пра які можа марыць чалавек. Разумная як Эйнштэйн, лёгка разумее чалавечую мову, глядзіць у вочы і бачыць сутнасць. Тэрапеўт, лечыць душу, ратуе ад неўрозаў. А таксама трэніруе сардэчную цягліцу гаспадара штодзённымі шпацырамі. Лёгка ўжываецца з усімі: катамі, іншымі сабакамі, падыходзіць для сем'яў з дзецьмі і для шаноўных спадароў сталага века.

Час ужо знайсці для асірацелага сабакі Сям'ю.

Што яшчэ?
Стэрылізавана, прафілактычна агледжана ветэрынарам, асаблівых праблем па здароўю не мае, узрост невядомы, парода таксама, бадзёрая, вясёлая, ахвотная да шпацыраў, ласкавая як кот, далікатная ў сумесным пражыванні.

Прыгажуня. Зрэшты, гэта відаць на фота.

+ 375(29) 613-88-86 Кацярына (куратар).
+ 375(29) 605-21-61 Наталля (ператрымка)



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: