Ляля — ласкавая котка-муркотка

Ніхто дакладна не ведае, як і калі з'явілася гэтая котка ў адным з двароў мінскай Чыжоўкі. «Неяк узнікла, быццам і была тут заўсёды», — казалі мясцовыя, якія раз-пораз частавалі Лялю. Ішоў час, падступалі халады. Котка ахвотна ішла да людзей, і неўзабаве праз валанцёраў для яе знайшлі ператрымку.

Паглядзіце, які цуд! Адзінае, што трэба для шчасця гэтай маленькай котачцы-малпачцы, гэта каб яе любілі. За любой і клопат Ляля гатовая аддзячыць тым жа. Калі Лялю бяруць на ручкі, яна так пяшчотна прыціскаецца сваёй мяккай шчакой да пляча і ўключае «маторчык»! І гэта можа крануць нават самае суровае сэрца.
 

Котачка, вядома, не супраць паганяць мячык ці пабегаць за цацачнай птахай, але пакуль ёй вельмі не хапае ўвагі. Таму калі яна бачыць чалавека, адразу просіцца на рукі.

Ляля стэрылізавана, прывучана да латка, ёй каля трох гадоў, аддае перавагу натуральнай ежы, паважае каціныя кансервы.

Лялечка вельмі чакае, тэлефануйце! +375(29) 680-05-90 Таццяна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: