Лясная прыгажуня Каця чакае самых лепшых гаспадароў

Котка Каця жыла ў звычайнай сям'і. Яна вельмі моцна была прывязаная да свайго гаспадара, чалавека ўжо не маладога. Хадзіла за ім усюды хвосцікам. Але аднойчы ўсё змянілася…


Памерла Каціна гаспадыня. Вельмі моцна захварэў гаспадар, цяпер ён шмат часу праводзіў у шпіталі. Дарослым дзецям мужчыны котка была непатрэбная, і падчас адсутнасці бацькі яны выкідалі яе на вуліцу.

А аднойчы адвезлі за 40 км ад дома і пакінулі выжываць. Але кошка не змагла кінуць свайго хворага гаспадара і праз некаторы час вярнулася назад дадому.

Сустрэча была вельмі чулай... Але, на жаль, вельмі хутка мужчына памёр. Каця засталася адна. Пра гісторыю Каці даведаліся валанцёры і забралі яе, каб знайсці гэтай выдатнай котачцы гаспадара, які ёй ніколі не здрадзіць.


Каця — лясная прыгажуня з чароўным позіркам. Ёй каля 3 гадоў, яна зусім маладая. Стэрылізавана.
Вельмі ласкавая і пяшчотная. Навучаная добрым манерам: па прызначэнні выкарыстоўвае латок і кіпцяточку.
Калі вы гатовыя даць Каці другі шанец на любоў і сям'ю — тэлефануйце: +375 (44) 799-79-12 Таццяна.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: