Любаша — раскошная прыгажуня

Любаша была сяброўкай і адзінай роднай душой для самотнай бабулькі. Жанчына памерла, яе сваякам котка была не патрэбная. Сяброўка бабулькі часова прытуліла Любашу: хоць і цяжка ёй было даглядаць котку, але выставіць жывую істоту на вуліцу не змагла.

Цяпер Любаша на ператрымцы і шукае новую сям'ю, дзе яе чакае любоў і клопат.


Любаша — раскошная прыгажуня, метыс ангорскай коткі. Абсалютна здаровая. Ёй каля чатырох гадоў. Стэрылізаваная.


Надзвычайна пяшчотная і ласкавая. Шкодных звычак не мае. Выдатна ведае латок ды кіпцяточку. У ежы не пераборлівая.


Не любіць шуму і мітусні, ёй па душы ціхая спакойная абстаноўка. Ладзіць з іншымі жывёламі, у тым ліку і з сабачкамі дробных парод.


Гэтая котка скарыць вашае сэрца адразу. Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца! +375 (29) 196-57-23 Таццяна


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: