Люсі — 100% хатні сабака. А вось хаты не мае. Знойдзем?

 У Люсі быў сапраўдны дом і любімая гаспадыня. Але жанчына памерла, а сваякам сабака быў не патрэбны. Люсю здалі ва «ўсыпалку» на Гурскага.

Яе ўратавалі. Але Люся вельмі цяжка перажывала ўсё гэта. Спатрэбілася шмат часу, каб літаральна вярнуць сабаку да жыцця...

Люсі ідэальны сямейны сабака! Пакуль была жыва гаспадыня, сабакуніколі не крыўдзілі, усё жыццё любілі і песцілі. Таму ў яе такі характар і выхаванне. Вельмі кантактная, сацыяльная, прыязная; з задавальненнем стасуецца з дзецьмі. Але лепей, каб яны былі ўжо свядомага ўзросту — 10-12 гадоў.


Дома паводзіць сябе найлепшым чынам — нічога не псуе, нікуды не лазіць, трывае. Любіць ездзіць у машыне.


Непераборлівая ў ежы — есць як сухі корм, так і «натуралку». За коткамі і птушкамі на вулiцы не ганяецца, да іншых сабакаў прыязная.


Прыгледзіцеся да Люсі — яна сапраўды выдатная! І ёй вельмі патрэбна сям'я.


+375 (29) 662-42-13 Ларыса.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: