Мацільда — маленькая і кемлівая

Мацільду знайшлі восеньскім вечарам у мінскай Серабранцы. Спалоханая, яна сядзела ля роварнай дарожцы і дрыжала пад пранізлівым дажджом. Малое адчувала, што здарылася бяда, і што нават атрыбуты хатняга гадаванца — ашыйнік і павадок — мала чым дапамогуць.


Пошук старых гаспадароў не даў плёну. Саму Мацільду таксама ніхто не шукаў, абвестак не было. Таму валанцёры ўзяліся знайсці ёй новую, больш адказную сям'ю.

У Мацільды смешная мордачка, і некаму можа падасца, што выраз у яе амаль чалавечы. А белая бародка надае асаблівы шарм. 


Моце прыкладна 6 месяцаў. Гэта даволі актыўны і рухомы сабачка. Мацільда таварыская, арыентавана на чалавека. Добра кеміць, праяўляе характар. Да выгулу пакуль паўнавартасна не прывучана праз узрост. Хутчэй за ўсё вырасце невялікім сабачкам. 


У бліжэйшы час Моцю плануюць прышчапіць. У шчанюка маецца пупочная грыжа, якую трэба будзе ўшыць падчас стэрылізацыі.


Шукаем для яе адказную сям'ю, пажадана без маленькіх дзяцей. Як і ўсе шчанюкі, Мацільда патрабуе ўвагі, цярпення, выхавання і клопату. 

Калі вас зачапіла гісторыя Мацільды і вам патрэбны чатырохлапы сябра — тэлефануйце: +375296344224 Ірына.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: