Малая Лана ўжо ведае каманды. І ўвогуле вельмі разумная (І ўжо дома!)

Адна з жыхарак Мінска напрыканцы мінулага году прыпыніла свой аўтамабіль на абочыне каб пару хвілін размяцца. Амаль адразу заўважыла нейкі рух каля вялікай трубы метрах у дваццаці, падышла і ўбачыла некалькі худых брудных шчанюкоў, якія глядзелі на яе з недаверам і страхам.

Пакінула ім што было з ежы ў машыне ды паляцела ў Мінск... Назаўтра ўжо некалькі валанцёраў былі на месцы і забралі з трубы 5 шчанюкоў. Калі хадзілі шукаць маці ды яшчэ малых — убачылі ў лесе браканьерскую прыладу для трусаў, у якую трапіла малое шчанё.


Лана — адна з гэтага выратаванага сямейства. Яна вельмі ласкавая! Калі яе бачыш — нельга ўстрымацца ад усмешкі.


Малой 5 месяцаў, яна адметна розумам і кемлівасцю. Ужо выконвае простыя каманды!


У ежы не пераборлівая! Здаровая, апрацавана ад паразітаў і агледжана ветэрынарам!
Магчыма дастаўка і бясплатная стэрылізацыя па дасягненні неабходнага ўзросту.

Тэлефануйце: +375 (29) 343-45-46 Наталля.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: