Маленькае кудлатае шчасце шукае дом

Некалькі дзён ён сядзеў на прыпынку. Такі маленькі, бездапаможны... Людзі прыносілі яму ваду, а ён чакаў, нікуды не сыходзіў. Цяжка зразумець, як такога можна было выкінуць.


Гэтым хлопцам не магчыма не захапіцца! Ён ад прыроды звышпрывабны, такі, што нават на вуліцы прыцягвае ўвагу людзей. Дарослыя ласкава пагладзяць па кудлатай галоўцы, дзеці падбягаюць, каб паабдымацца. Як гэты цуд можа быць не патрэбным?


Яму прыкладна 4 месяцы. Ён ведае каманду "сядзець" і выдатна ходзіць на павадку.
А які ён ахоўнік!


Яму патрэбны дом. Ідэальна, калі б у сям'ю, дзе ёсць дзеці.


Дапаможам з дастаўкай!

+375 (29) 679-15-83 Наталля


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: