Маленькая Манюня шукае дом

Манюня — сястра Нафані, пра якого мы ўжо пісалі. Іх маці загінула пад коламі легкавіка ў Мінску, а кацяняты засталіся сіротамі.

Манюня падобная на маленькага медзведзяня з-за сваёй шубкі. Котка любіць паскакаць, пабегаць, пагарэзіць. Але калі ўзяць на рукі — будзе сядзець спакойна і ўтульна мурлыкаць.


Здаровая, апрацаваная ад паразітаў. У латок ходзіць без промахаў.

26 кастрычніка ёй споўнілася тры месяцы. Манюня вельмі хоча хутчэй апынуцца ў сваім доме. Тэлефануйце: +375297616144, +375296025053 Анжэліка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: