Маленькі Анёлак шукае свой дом

Часам здаецца, што свет канчаткова звар'яцеў. Людзі не думаюць пра наступствы сваіх учынкаў. У Мінску на Ігуменскім тракце насупраць царквы кацянё выкінулі наўпрост на праезную частку. Кажуць, у котак дзевяць жыццяў. Адно з іх выратавалі літаральна за імгненне да наезду аўто.



Дзякуй маладой дзяўчыне-валанцёрцы, якая не пабаялася выхапіць малую літаральна з-пад колаў аўтамабіля.

Малую назвалі Анёлам. Яна адразу наведала ветклініку — кацянё абсалютна здаровае.


Анёлку крыху больш за месяц, але яна ўжо цалкам самастойная. Сама есць, ходзіць у латок, вельмі ахайная!
Вырасце шыкоўнай і прыгожай коткай.

Шукаем для яе надзейную, адказную і ласкавую сям'ю.
 
+375 (44) 512-77-39 Таісія.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: