Маляня Тайсана ніхто не заўважае. А яму так патрэбны дом і любоў!

Банальная гісторыя. Валанцёры ведаюць, што сакавік — час непатрэбных кацянят, якіх бязглуздыя гаспадары часта выкідаюць паміраць на вуліцу. Так і Тайсан разам з брацікамі і сястрычкамі быў падкінуты да прытулку. Ён быў самым слабым і хваравітым.

Тайсан — шыкоўны маладзенькі кот. Пра цяжкія часы нагадвае толькі замутнелае вока, але гэта зусім яму не перашкаджае.


Яго брацікі і сястрычкі ўжо даўно ў новых дамах, а вось Тайсана ніхто не заўважае.
Тайсан вельмі ласкавы, вясёлы, пацешны кот. Яму амаль год, але ён і па звычках, і па памеры больш паходзіць на падлетка.

Любіць пасядзець на ручках, памуркаць, увогуле любіць увагу.


Тайсан гатовы да пераезду ў сям'ю, спакладаны, прышчэплены, выдатна карыстаецца латком.

Вельмі шукаем яму добрую сям'ю!

 +375 (29) 774-58-57 Наталля
 +375 (29) 502-03-72 Юлія.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: