Марта ўмее быць шчаслівай, нягледзячы на боль і пакуты. Абноўлена: дома!

Сумную гісторыю Марты мы распавядалі. Котачцы не пашанцавала: яна жыла ў алкаголікаў, якія здзекваліся над ёй, не кармілі. А на пачатку сакавіка Марту моцна збілі і выкінулі паміраць у пад'езд. Марта амаль нічога не бачыла праз ацёкі, пакутвала ад моцнага болю, але ўсё роўна цягнулася да людзей...

Марту выратавалі валанцёры. У яе быў пералом сківіцы, котцы спатрэбілся дзве аперацыі, а яшчэ яна прайшла праз выкідак, запаленне, падазрэнне на страту зроку адным вокам. На шчасце, усё гэта ў мінулым.

Цяпер Марта — актыўная жыццярадасная дзяўчынка, якая вельмі любіць людзей і вучыцца з імі жыць і давяраць.


Яна ручная кошка з "шылам у попе". Не ўмее гуляцца з махалачкай, але любіць пабегаць і паскакаць. Таксама можа паспаць са сваім чалавекам і імкнецца ведаць, што адбываецца ў доме. Калі вам патрэбна канапавая котка — гэта не пра Марту.


Марце два гады, па памеры яна зусім кроха, важыць усяго 2,5 кг.

У сківіцы прыжываецца штыфт, які застанецца з ёй назаўжды, але не накладвае абмежаванняў.


Пакуль яна есць вадкі корм прэміум класа, бо аднаўляецца пасля аперацыі. Далей можна карміць якасным сухім кормам ці паштэтам (на меркаванне гаспадароў).


Латок без праблем, кіпцяточку драць умее.

Калі ласка, звярніце ўвагу на Марту!

+375 (29) 574-11-39 Аля.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: