Мія — ці магчыма ўстаяць перад ёй?

Міі не пашчасціла — яна жыла ў кватэры людзей, якія моцна пілі. Ім было не да коткі, пра яе ніхто не клапаціўся, нярэдка крыўдзілі. Па ежу адпраўлялі на вуліцу, там Мія часцяком і жыла, нягледзячы на пару года і надвор'е. У Міі нараджаліся кацяняты, якіх адносілі далей ад дома і проста пакідалі на волю лёсу.

Аднойчы халодным студзеньскім вечарам Мію разам з цудам ацалелым кацянём канчаткова выкінулі на вуліцу.
На шчасце, побач апынуліся валанцёры, якія выратавалі бедную сям'ю.


Спачатку пасля жыцця ў хаце са скандаламі і бойкамі Мія была баязлівай і насцярожанай.
Цяпер яна адаптавалася ў прытулку, і стала спакойнай, ласкавай і ўпэўненай у сабе котачкай.


Міі каля 2 гадоў. Выдатна карыстаецца латком. Стэрылізавана. Вельмі хочам знайсці для яе дом, дзе будзе панаваць любоў, дабрыня і спакой.

+375 (44) 799-79-12 Таня (або пішыце ў Вайбер).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: