Жанчына пакінула малечу ў сябе. Амаль тыдзень карміла з шпрыца, выходжвала. Хлопчык вельмі хутка ачуняў і ўжо добра сябе адчувае.
У кацяняці вельмі незвычайная афарбоўка — смешныя плямы на лапах, белыя ўнутры вушкі і пэндзлік на кончыку хваста.
Коцік гуллівы і ласкавы, але ўсе тыгыдыкі толькі днём — ноччу ён спіць. Ходзіць у латок.
Есць усё, нават у старэйшых спрабуе адабраць.
На жаль, выратавальніца не можа пакінуць яго ў сябе назаўсёды, таму вымушана шукаць добрыя ручкі для гэтай цудоўнай знаходкі.
+375 (29) 625-40-18 Настасся.