Мялісу выратавалі ад голаду і холаду. Але ёй патрэбна сям'я

Пра гэтую котку валанцёрка даведалася ад знаёмай. Маўляў, бачыла ў амаль закінутай вёсцы файную котку, але ўзяць не можа — у сына алергія. Разам паехалі паглядзець, чым можна дапамагчы. А назад вярнуліся ўжо ўтраіх. Вельмі прыгожая і настолькі ж недагледжаная котка ледзь не сама заскочыла ў аўтамабіль...

Шыкоўная котка-муркотка Мяліса чакае сваю сям'ю.


Яна ласкавая і далікатная, але спачатку ў новай абстаноўцы будзе трымацца асцярожна.
У жыцці Мяліса пабачыла шмат дрэннага — пабоі і ганенні ад чалавека, голад і холад, адзіноту. Пры гэтым яна ўсё роўна верыць людзям.


Мялісе каля 2-2,5 года, яна прышчэпленая, стэрылізаваная, здарова.


Вельмі прыгожая дымчатая афарбоўка і смарагдавыя вочы не могуць нікога пакінуць абыякавым.
Шукаем сям'ю спакойную, ціхую, можна ў кампанію да другой коткай або невялікага добразычлівага сабакі.
Толькі дарослым адказным людзям.


Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца.

+375 (29) 598-37-05 Таццяна
+375 (44) 777-48-34 Аксана


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: