Моцны і разумны Бархат стане верным сябрам

Цяжка зразумець чалавека, які бярэ шчанюка, а потым выкідвае яго на вуліцу. Так здарылася з гэтым прыгожым, статным сабакам. Бархат з маленства пазнаў навуку выжывання на вуліцы. Там страціў вока, атрымаў шмат сур'ёзных пашкоджанняў. Цяжка параненым трапіў да валанцёраў.

Дзякуючы любові і догляду, усе раны — і цялесныя, і душэўныя — загаіліся. Напамінам пра цяжкія выпрабаванні з'яўляецца хіба што адсутнасць аднаго вока. Але гэта Бархату не перашкаджае.


Ён вельмі кемлівы і ўважлівы: заўсёды рады вучыцца новаму. Дакладней, гэта яму проста неабходна!
Бархат паслухмяны і пяшчотны, але пры гэтым тэмпераментны — гэты сабака з унутраным стрыжнем.
Вядома, незнаёмцы выклікаюць у яго недавер, але варта з ім пагутарыць бліжэй і ён пусціць вас у свой унутраны свет!


Спакладаны, прышчэплены, апрацаваны ад паразітаў. Бархату каля 4 гадоў, у карку каля 50 см.


Мы вельмі спадзяёмся, што Бархату наканавана здабыць нарэшце тое, чаго яму не хапае: любові свайго чалавека. Тэлефануйце! +375 (29) 683-59-15 Анастасія.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: