Муха: і з дзеткамі пагуляе, і дом папільнуе

Гісторыя Мухі банальная і ад таго не менш сумная. Нехта прывязаў яе да дрэва ў адным з паркаў Мінска і пайшоў. Муха сядзела ціхенька і чакала. Мо, спадзявалася, што гаспадар за ёй абавязкова вернецца, бо не можа ж быць па-іншаму, людзі сваіх не кідаюць! Так прайшло амаль двое сутак...



Муха-Муха-Цакатуха! Муху выратавалі валанцёры. Яны ж вярнулі ёй веру ў чалавека. Зараз ёй два гады. Вясёлы нораў, імкненне спадабацца чалавеку, вернасць у сабачых вачах — гэта ўсё пра нашу выдатную Муху!

А яшчэ ў вачах Мухі — вясёлыя чорцікі, гэта вельмі рухомы сабака, які гатовы бегаць цэлы дзень, даследуючы наваколле ці куткі новага дома.


Муха будзе верным сябрам і кампаньёнам. Яна любіць дзетак, добразычлівая да жывёл.

Ростам ніжэй калена. У ежы непераборлівая, падыходзіць і сухі, і натуральны корм.


Стэрылізавана. Мае навыкі ахоўніка.


Аптымальныя ўмовы ўтрымання: можа жыць як у кватэры, так і ў вальеры.

Тэлефануйце! +375 (29) 326 76 27 Ірына, +375 (29) 694 14 93 Анастасія.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: