Мурка прынясе ў ваш дом спакой і утульнасць

Чым кіраваўся чалавек, які выставіў хатнюю котку на мароз? Ці ўсведамляў, што яе там чакае: холад, голад, пакуты, смерць? На жаль, нельга спытаць гэта у яго, гледзячы у вочы...


Першы час Мурка была ў вялікім стрэсе і хавалася ад людзей. Але нарэшце адна з валанцёрак пераканала яе перасяліцца ў кватэру.


Мурка — прадстаўніца самай распаўсюджанай пароды: котка дваровая ласкавая.


Нягледзячы на досвед жыцця на вуліцы, Мурка засталася прыгажуняй у бела-шэрай шубцы.
Да таго ж у котачцы выдатны характар: яна спакойная, прыязная, ненадакучлівая, памяркоўная да іншых катоў.


Непераборлівая ў ежы. Стэрылізавана. Прывучана да латка з напаўняльнікам. Мурочка прынясе адчуванне спакою і ўтульнасці ў любы дом!

Тэлефануйце і забірайце свае шчасце! Куратар Таццяна +375296800590.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: