Мурзя: чорная прыгажуня, якая сагрэе зімовымі вечарамі

Мурзя нарадзілася на вуліцы. З маленства змагалася за жыццё ў адным з прыватных сектароў Мінска. Ёй пашанцавала: калі прышлі будаўнікі і пачалі разбураць старыя дамы, кацяня трапіла на вочы валанцёрцы. Так Мурзя апынулася ў прытулку.


Мурзя добра ладзіць з дзеткамі, спакойна сябе адчувае разам з іншымі жывёламі. Паводзіць сябе як сапраўдная выхаваная хатняя котка, любіць калі вакол людзі. 


Пра яе цяжкае мінулае нагадвае толькі лёгкая кульгавасць, вынік старой траўмы. Але гэта зусім не праблема: Мурзя скача і бегае лёгка і спрытна, як і належыць котцы.


Зараз Мурзя жыве ў прытулку. За гэты час кошачку стэрылізавалі і прышчапілі. Ёй меркавана крыху больш за год.


Котка Мурзя аддаецца бясплатна, у добрыя рукі. Дапамажыце прыгажуні знайсці новы дом! Тэлефануйце: +375(29) 862-19-05 Наталья.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: