Гэтаму Графу не патрэбны замак. Хопіць і месца ля ног гаспадара

Граф з'явіўся на Гурскага пасля аднаго з рэйдаў па Мінскім раёне. Разважлівы і спакойны прыгажун — ён адразу скарыў сэрцы валанцёраў. Гэтага сабаку было вельмі шкада, яму адразу пачалі шукаць ператрымку. Знайшлі толькі праз месяц.

Граф — гэта высакароднасць, мужнасць і дабрыня, прыгажосць і розум, ураўнаважанасць і разважлівасць.  

Ён малады — каля двух гадоў і крыху нязграбны ў сваёй амаль падлеткавай прастакаватасці.


У карку 60 см. Магчыма, вам прыйдзецца распавесці хлопцу пра некаторыя добрыя манеры. А можа вам спадабаецца яго непасрэднасць, і вы не захочаце нічога мяняць у гэтым амаль ідэальным сабаку.


Граф выдатна паводзіць сябе ў доме, прывучаны да выгулу, нядрэнна ходзіць на павадку. Сабака вельмі арыентаваны на чалавека, вы заўсёды зможаце на яго даверыцца — Граф выдатны ахоўнік. Звычайна стрыманы і ненадакучлівы, але калі вы захочаце з ім пагуляць, з задавальненнем адкажа на запрашэнне.


Яму будзе добра ў вальеры з магчымасцю вольна пабегаць на агароджаным участку. Але вобраз сабакі ля ног гаспадара ў коміна яму таксама вельмі пасуе. 

Граф — ідэальны кампаньён. Тэлефануйце, пішыце і прыязджайце, каб пераканацца ў гэтым асабіста: + 375 (29) 608-78-89 (viber) Вольга.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: