Нэя — кранальная, спакойная і безабаронная таўстушка.
Любіць людзей і вучыцца ім давяраць. Ідэальна падыдзе дарослым людзям, са спакойным і мерным ладам жыцця. Пажадана без іншых жывёл, бо Нэя не можа за сябе пастаяць і баіцца сабак.
Ёй тры гады, латок і кіпцеточка на выдатна. Цікавіцца цацкамі.
Есць сухі корм добрай якасці.
Стэрылізавана, апрацавана ад усіх паразітаў, мае прышчэпкі і ветпашпарт.
Нэі вельмі патрэбны дом, у якім у яе будуць любоў і клопат, цішыня і абарона, свае падваконне, месца на канапе і міска з кормам.
Аддаецца ў дар па дамове (на ўмовах ненавязлівага адсочвання лёсу) дарослым і адказным людзям без матэрыяльных і жыллёвых праблем у якасці члена сям'і, без самавыгула, не ў вёску.
Наяўнасць маскітных сетак вельмі вітаецца.
+375 (29) 603-78-18 Вольга (з-за працы магу не адказаць, звяжыцеся са мной па Viber або Telegram, калі ласка).