Немаладому джэнтльмэну Чарлі патрэбны дом. Фінансавая дапамога будзе дарэчы

Чарлі прабыў на Гурскага амаль год, і шанцаў вырвацца на свабоду з кожным днём было ўсё меней. Ён быў занадта ціхі і непрыкметны, самы звычайны «дворык» сярэдніх гадоў, якіх тысячы. Сумны і зусім нікому непатрэбны.


Кожны дзень міма яго вальера праходзілі розныя людзі, у кожным з іх Чарлі бачыў свайго новага гаспадара. Але, на жаль, ніхто не захацеў убачыць у гэтым сціплым, ненавязлівым і ўжо немаладым сабаку свайго магчымага сябра.

Неверагодна цяжка назіраць, як надзея стаць для кагосьці самым любімым паступова згасае ў добрых сабачых вачах. І шанцаў супраць пародзістых, маладых і проста прыгожых у Чарлі амаль няма.



Пакуль Чарлі на платнай ператрымцы вельмі чакае свайго новага гаспадара. Хлопец хутка прывыкае да новага становішча, выдатна ведае сваё месца і выгул, з вялізным задавальненнем ходзіць на павадку, не шуміць і нічога не псуе.

Усё, што трэба Чарлі, — гэта клопат і любоў, свой цёплы куток і тэрыторыя, дзе можна пабегаць, ну і місачка з ежай!


А на дадзены момант вельмі актуальная любая, нават самая маленькая, дапамога ў аплаце ператрымкі. Таксама можна дапамагчы кормам: у Чарлі пачаліся ўзроставыя праблемы з зубамі і яму вельмі цяжка есці сухі корм — сабаку патрабуецца мяккая ежа ў выглядзе кансерваў альбо паўвільготны корм, а таксама вітаміны для падтрымання яго здароўя і імунітэту.


Дапаможам з дастаўкай і пры неабходнасці будкай для Чарлі.

Каму спадабаўся гэты выдатны хвосцік — тэрмінова тэлефануйце!

+375 (25) 936-26-44 (Viber)
+375 (44) 748-10-68 Таццяна.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: