Нерэальна файная Полі

Полі разам з малым братам знайшлі літаральна на дарозе. Дзеці падчас гульні заўважылі двух малых шчанюкоў. Кожную хвіліну яны маглі трапіць пад колы аўтамабіля, але дзеці не спалохаліся і забралі шчанюкоў.

Бацькі аднаго хлопца дазволілі пакінуць шчанё, а вось другое адправілася ў доўгае падарожжа да свайго дома. І яно пакуль не скончана.


Полі вырасла ў нерэальна класнага сабаку, але чамусьці так і не знайшла свой дом. Яна ідэальная! Добрая, надзейная, мяккая, як вялікая плюшавая цацка.


Полі амаль 2 гады. Стэрылізавана, прышчэплена і апрацавана.


Яна будзе самым верным сабакам у свеце для тых, хто яе палюбіць. Яна верыць, што такія людзі абавязкова знойдуцца, і чакае.

Тэлефануйце: +375 (33) 319-75-91 Наталля.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: