Неверагодная, фантастычная Фічы! Ёй так патрэбна сям'я

Фічы знайшлі ў жудасным стане. Яна была худая,брудная, баялася ўсіх і ўсяго. А самае кепскае — складаныя адкрытыя пераломы абедзвюх задніх лап. Шмат часу правялі валанцёры з ёй у клініках і ператрымках з медычным даглядам. Яны зрабілі неверагоднае — Фічы пазбегнула інваліднасці!


Фічы прыкладна 3,5 года, стэрылізавана, прышчэпленая, есць сухі корм.


Латок і кіпцяточка — без пытанняў. Па характары ласкавая, але сціплая, на новым месцы ёй патрэбны час асвойтацца, але калі прывыкне, то рыхтуйцеся — не адліпне!


Яна вельмі крутая: вочы — космас, погляд — сум, а хвост як быццам узяла ў кагосьці пагуляць і не вярнула.


Звярніце ўвагу на Фічы: яна столькі перажыла і выжыла, зноў паверыла людзям і навучылася муркатаць... Ёй вельмі патрэбна сям'я!


Калі вы той самы-самы чалавек для Фічы, калі ласка, тэлефануйце/пішыце і прыязджайце знаёміцца:

+375 (29) 508-79-22 Юлія (дасылайце SMS, яна ператэлефануе)
+79817742251 Алена (для сувязі Viber).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: