Ніколь напоўніць ваш свет любоўю

Нованароджаных шчанюкоў выпадкова знайшлі ў сметніцы ля стайні ў Ратамцы. Валанцёры прыйшлі на дапамогу і аператыўна разабралі малых па ператрымках. Некаторых нават ужо атрымалася ўладкаваць.


Маленькая Ніколь — іншапланецянка з вялізнымі разважлівымі вачыма.


Прырода стварыла яе з любоўю. А з дапамогай людзей у яе душы пасяліліся дабрыня і цеплыня. Свет для яе — гэта чалавек.


Малой 1,5 месяца, яна вельмі спакойная, пяшчотная дзяўчынка.
Есць самастойна, у туалет стараецца хадзіць на пялюшку.


Вырасце каля 40 см у карку.


Аддаеца ў дар, не на ланцуг, не ў вёску, дарослым адказным людзям 20+.


Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца!

+375 (33) 639-24-41
+375 (25) 796-22-95 Наталля


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: