Паліна — сабака, у якога залатое не толькі сэрца

Ёсць сабакі, у якіх усё выдатна: і душа, і цела і характар. Але свой чалавек чамусьці ніяк не знаходзіцца. Такая і Полі. Паліна.


Яна з'явілася невядома адкуль: проста аднойчы ля гаража апынуўся маленькі залаты камячок. Ці то выкінуў хто, ці сама прыйшла. Так Полі трапіла да валанцёраў. Маленькая і разгубленая, яна адразу скарыла сэрцы ўсіх.


Паліне 1,5 года. Яна прышчэпленая і апрацавана ад паразітаў.


Полі відавочна мае сваяцтва з голдэн рэтрыверам. Яркая залацістая шэрсць, жывы цікаўны розум і залатое сэрца.


Полі любіць дзяцей, любіць пачухванні і абдымацца.


Ёй патрэбна сям'я, дзе яна знойдзе любоў і клопат, дзе з ёй будуць гуляцца і кожны дзень перабіраць яе цудоўную поўсць, цаніць і захапляцца яе індывідуальнасцю і непаўторнасцю.

Прыязджайце знаёміцца!

+375 (29) 679-15-83 Наталля.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: