Пэпі вельмі хоча стаць хатняй!

Звычайная справа: у вёсцы нарадзіліся двое шчанюкоў. Гаспадар аказаўся добрым і адказным чалавекам — выгадаваў малых, а потым пачаў пры дапамозе валанцёраў ды інтэрнета шукаць ім новы дом. Аднаго шчанюка вельмі хутка забралі. А вось Пэпі неяк усё не шанцуе.


Малой 1,5 года. Яна вельмі вясёлая, кемлівая і кантактная.


Мы верым, што яе абавязкова заўважыць патрэбны чалавек. І, паверце, не пашкадуе: такую добрую, ненадакучлівую, пяшчотную дзяўчынку яшчэ пашукаць. Пэпі — сапраўдны скарб!


Пэпі здаровая, прышчэпленая і стэрылізавана, у карку каля 50 см.


Малая выдатна ўжываецца з іншымі сабакамі. Дзяўчынка есць сухі корм і прывучаная да 3-разовага выгулу.

Даведацца больш можна ў яе куратараў: +79817742251 (толькі вайбер) Елена, +375 (29) 508-79-22 (калі не адказвае — дасылайце смс, ператэлефануе) Юлія.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: