Пяць чорных клубочкаў прынясуць шчасце!

28 снежня хтосьці склаў 5 шчанюкоў у скрыню і выставіў на вуліцу — відаць, забіць духу не хапіла, вырашылі, што зімой у малых на вуліцы шанцаў выжыць і так няма. Але атрымаўся сапраўдны навагодні падарунак неабыякавым людзям. Валанцёры падарунак прынялі і знайшлі шчанюкам ператрымку.

Зараз пяць малых — два хлопца і тры дзяўчынкі — ужо агледжаны ветэрынарам. Яны здаровыя, шустрыя, як і належыць дзеткам, жвава цікавяцца ўсім навакольным. Мянушак пакуль не маюць — як назваць, прыдумайце самі.


Пяць шчанюкоў вельмі чакаюць мамаў і татаў! Дапамажыце ім знайсці свой цёплы дом і сям'ю. Тэлефануйце: +375 (33) 340-17-96 Юлія.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: