Пяшчотная прыгажуня Лілі

Пару месяцаў таму супрацоўнікі клінікі "Альфа-Вет" у Мінску знайшлі ля ўваходу картонную скрынку з "сюрпрызам". Яны не вельмі здзівіліся: такім чынам некаторыя пазбаўляюцца ад непатрэбных сабак ды котак.

У скрынцы сядзелі трое кацянятаў у вельмі дрэнным стане. У малых амаль не было вачэй. Клопат аб няшчасных ізноў узялі на сябе валанцёры.


Знаёмцеся: гэта Лілі. Ёй каля 9 месяцаў. Баязлівая і пяшчотная крошка, яны ў разы два меншая за сваіх брацікаў.


Лілі хутчэй нерашучая па характары, на руках пакуль адчувае сябе не вельмі ўтульна, хоць ласку і любіць. Але паглядзіце, якая яна прыгожая, мяккая і далікатная!


У Лілі зашыта адно вока (рэшткі выдалены, бо пачалося ўнутранае запаленне). Стэрылізавана.

Калі вас закрануў лёс Лілі і вы можаце дапамагчы ёй стаць шчаслівай, упэўненай у сабе хатняй прыгажуняй, патэлефануйце, калі ласка: +37529774 58 57 Наталля.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: