Пяшчотны сэрцаед Дзік гатовы да спаткання ў любы дзень!

Прыгодаў гэтага неверагоднага сабакі хопіць на некалькі сезонаў серыялу. Яго падабралі малым шчанюком на адной з брэсцкіх вуліц. Здавалася, далей усё будзе надзвычай добра. Але праз колькі часу ён апынуўся ў пункце ўтрыманння беспрытульных жывел.
Былыя «гаспадары» паведамілі, што ён нібыта зрабіў падкоп пад плот ды ўцек, але забіраць яго з адлову чамусьці адмовіліся. Амаль два гады гэты прыгажун правеў «за кратамі». Гэта неверагодна, бо час жыцця там большасці жывёл не больш за некалькі месяцаў.


А потым яго фота ў інстаграме заўважыла адна з жыхарак Мінска. І вось ужо два месяцы Дзік знаходзіцца на ператрымцы ў сталіцы.


Дзік — вельмі незвычайны метыс шарпэя. Калі ён ідзе па вуліцы, амаль нікога не пакідае абыякавым: людзі аглядваюцца, на іх тварах з'яўляюцца добрыя ўсмешкі. Вось такі ён сэрцаед!

Зразумела, што такі прывабны хлопец вельмі кантактны і прыязны. Ён вельмі пяшчотна цягнецца лапкамі да новых людзей і адразу шчыра запрашае іх да гульні.


Дзіку зараз 2-3 гады. Ён прышчэплены і спакладаны, нядаўна агледжаны ветэрынарам і цалкам здаровы. Раз у тыдзень ен займаецца з кінолагам і робіць адметныя поспехі ў сабачых навуках.

У кватэры паводзіць сабе добра, у ежы не пераборлівы — вельмі ахвотна спажывае як сухі, так і натуральны рацыён. З іншымі сабакамі стасункі нармальныя, але катоў не вельмі любіць.


Калі вам запаў у сэрца гэты ўнікальны прыгажун і вы хочаце з ім пазнаеміцца — можна дамовіцца аб сумесным шпацыры ў раёне Камароўкі, пл. Коласа або пл. Перамогі. Ён з задавальненнем прыйдзе да вас на спатканне ў любы дзень!

+375(44)780-36-99, +375(29)762-63-69 Вольга
+375(29)362-54-10 Людміла



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: