Плюша чакае свайго аматара кавы!

Сталыя наведвальнікі кафэ «Лаўка» добра ведалі Плюшу. Яна часта «піла» каву з наведвальнікамі, чакала пачастункаў, а ў холад хавалася ў арцы ад ветру.


Адсутнасць вушка, страчанага ў цяжкім жыцці на вуліцы, надавала ёй своеасаблівы шарм. Многія падкормлівалі яе, пакуль не знайшлася ператрымка.


Мілая Плюша — так і хочацца пагладзіць! І ёй гэта вельмі спадабаецца. Котачка вельмі ласкавая і добрая.
Яна яшчэ трохі сарамлівая, але неверагодна любіць ласку — адразу расслабляецца ды муркае, перабіраючы лапкамі.


Котачка здаровая, апрацавана ад паразітаў, стэрылізавана. Ёй каля года. Да латка і кіпцяточкі прывучана.


Чакае свайго аматара кавы!

+375 (29) 617-13-22 Вікторыя (ёсць тэлеграм, вайбер).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: